27 ліпеня 2022 года ўведзены ў эксплуатацыю аб'ект: « Школа-сад на 471 месца ў г.Кобрыне» па вуліцы Паркавай, 15 У Г. Кобрыне». Будаўніцтва было пачата вясной у сакавіку 2021 года. Генеральным праектоўшчыкам выступаў інстытут комплекснага праектавання ААТ» Брэстпраект«, у якасці генеральнага падрадчыка выступаў ААТ»Будаўнічы трэст №8". Будаўніцтва ажыццяўлялася за кошт сродкаў абласнога і рэспубліканскага бюджэту. Школа-сад разлічана на 471 месца: 150 дашкольнікаў, 321 навучэнцаў. Агульная плошча будынка 8764,10 м2 (будаўнічы аб'ём – 33050,20 м3). Школа мае 16 навучальных кабінетаў, кабінет інфарматыкі, кабінет замежнай мовы, басейн, спартыўная зала для школьнікаў, зала харэаграфіі для дашкольнікаў, спартыўная зала для школьнікаў, 8 груп для дашкольнікаў: 2 першыя малодшыя, 2 другія малодшыя, 1 сярэдняя, 1 старэйшая, 1 спец група і 1 інтэграваная група Аб'ект абсталяваны сучасным абсталяваннем.